viasna on patreon

Юрыя Чавусава старанна абшукалі на літоўскай мяжы

2011 2011-05-19T09:06:34+0300 1970-01-01T03:00:00+0300 be

Палітолаг, сябра Партыі БНФ Юрый Чавусаў быў падвергнуты на памежным пераходзе “Каменны Лог” на беларуска-літоўскай мяжы асабістаму дагляду. У яго адабрана некалькі кніг і часопісаў паліталагічнай і праваабарончай тэматыкі.

- Ехаў аўтобусам з Вільні, гадзін у пяць быў на мяжы, пры прахаджэнні пашпартнага кантролю сказалі адыйсці ў бок, агледзелі маю торбу, знайшлі там палітычныя друкі і раздрукоўкі з інтэрнэту паліталагічнага кшталту, узяў пачытаць у дарозе. Быў таксама ўкраінскі часопіс «Крытыка» за мінулы год. Там у раздзеле «Рэцензіі» змешчаны вокладкі кніг, на адной з іх напісана «Лукаш» - гэта сербскі пісьменнік, на яго кніжку рэцэнзія. Але і гэты часопіс забралі. Няхай вывучаюць.

Як распавёў Юрый Чавусаў, асабісты дагляд праводзіўся надзвычайна доўга – больш 4 гадзін. Па словах палітолага, апошнімі днямі кантроль на мяжы вельмі ўзмацніўся. “Тыя людзі, якія раней не былі ў спісах на асабісты дагляд, зараз апынуліся у гэтых спісах. Мабыць, гэта наступствы загадаў кіраўніка дзяржавы перакрыць мяжу для непажаданых асобаў,” – лічыць Юрый Чавусаў

Апошнія навіны

Партнёрства

Сяброўства