viasna on patreon

Даклад па Плошчы сарваны: уварванне ў офіс "Вясны", затрыманне 6 замежных грамадзянаў

2011 2011-05-04T22:54:24+0300 1970-01-01T03:00:00+0300 be https://spring96.org/files/images/sources/zatrymanne.jpg Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА» Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»

Ацэнкі міжнародных экспертаў па Плошчы цікавілі многіх, але пачуць іх не паспеў ніхто. Недзе за 20 хвілін да пачатку прэзентацыі офіс Правабарончага цэнтру "Вясна" апынуўся ў міліцэйскім ачапленні. Прадстаўнікі сілавых структур настойліва імкнуліся ўнутр памяшкання, тлумачачы гэту патрэбу тым, што, паводле іх інфармацыі, тут можа знаходзіцца выбухоўка. Пасля пранікнення ў памяшканне супрацоўнікі МУС забаранілі ўсім прысутным перамяшчэнні, у некаторых забралі пашпарты і затрымалі расійскіх грамадзянак Любоў Захараву, Вікторыю Громаву, Ірыну Пайкачову і грамадзяніна Украіны Уладзіміра Чамярыса. Пазней у Першамайскім РУУС аказаліся таксама расіяне Аляксандр Мнацаканян і Юрый Джымбладзэ, якія паспелі проста на вуліцы перад уваходам даць імправізаваную прэс-канферэнцыю для шматлікіх журналістаў, у тым ліку расійскіх.

Па словах супрацоўнікаў райаддзела, з затрыманых будуць узятыя тлумачэнні аб прычынах знаходжання ў памяшканні "Вясны".

Пасля 22-й гадзіны з пастарунку ўсіх адпусцілі, ніякіх абвінавачванняў не прад'яўлена. Чарговых ператрусаў на "Вясне" таксама не праводзілася. Па словах намесніка старшыні ПЦ "Вясна" Валянціна Стэфановіча, падзеі гэтага вечара яскрава ўказваюць на тое, што мэтай чарговага налёту на праваабаронцаў была нейтралізацыя іхніх калегаў з Расіі, а таксама зрыў прэзентацыі даклада міжнародных экспертаў па падзеях 19 снежня. Нагадаем, што зараз у Менску тыя падзеі таксама разглядаюцца, але іншым, уладным бокам -- ідзе некалькі судовых працэсаў над удзельнікамі Плошчы, заўтра распачнуцца яшчэ два суды.  

 

 

Апошнія навіны

Партнёрства

Сяброўства