Сайт барысаўскай “раёнкі” далучыўся да масавага шэльмавання
Сёння на сайце газеты “Адзінства” Барысаўскага райвыканкама з'явіліся артыкулы “Шеремет - лгун. Штрихи к портрету” і “Поворотись-ка, сынку!”, у якіх шэльмуюцца прадстаўнікі беларускай апазіцыі.
Трэба адзначыць, што ў апошні час друкаваная версія “Адзінства”, роўна як і версія электронная http://adzinstva.by/, напрамую палітычных тым не тычылася. Тэматыка ахоплівала толькі будучую пасяўную, адказы старшыні райвыканкама на пытанні жыхароў, ды трошкі культуру, медыцыну, ахову правапарадку і школьнае жыццё. І раптам!
Мяркуючы па тым, што “Шеремет -
лгун. Штрихи к портрету” і “Поворотись-ка, сынку!” (Артыкул пра змешчанага ў СІЗА КДБ сына вядомага
беларускага журналіста Аляксандра Класкоўскага) надрукаваны сёння ў газеце “Рэспубліка”,
барысаўская “раёнка” вырашыла далучыцца да масавага шэльмавання апазіцыянераў. Трэба
адзначыць, што пачатак гэтай кампаніі быў пакладзены яшчэ ў аўторак, 19
красавіка, “Народнай газетай", дзе быў надрукаваны пасквіль на Паўла Шарамета. “Рэспубліка” не
абмежавалася толькі гэтым перадрукам, але і дадала артыкул у стылі БТ-шнага «жалезам
па шклу» пра Класкоўскага.
Сайт
барысаўскай “раёнкі” узяў прыклад са “старэйшых таварышаў”.
“Праваабарончая хроніка”