Чарговая справа наконт падзеяў 19 снежня перададзена ў суд
https://spring96.org/be/news/42725
2011
2011-04-19T08:33:54+0300
2011-04-19T08:33:54+0300
1970-01-01T03:00:00+0300
be
Пракуратура Мінска перадала ў Мінгарсуд для вызначэння тэрытарыяльнай падсуднасці чарговую крымінальную справу па масавых беспарадках 19 снежня, пра гэта паведаміў старшы памочнік пракурора горада Мінска Сяргей Балашоў.
У суд перададзеная справа ў дачыненні да 6 чалавек, сярод якіх Д. Даронін, С. Казакоў, В. Лобан, В. Мацукевіч, Я. Сакрэт, А. Федаркевіч.
Усе яны абвінавачваюцца паводле ч.2 ст.293 «Масавыя беспарадкі» КК Беларусі.