viasna on patreon

12 красавіка былі затрыманыя ўдзельнікі флэш-мобу, які меўся адбыцца на Нямізе

2006 2006-04-13T10:00:00+0300 1970-01-01T03:00:00+0300 be Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА» Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»

12 красавіка ўвечары ў Менску меў адбыцца флэш-моб, прысьвечаны Дню касманаўтыкі. Людзі сабраліся каля станцыі метро "Няміга", як гэта анансавалася ў Інтэрнэце, туды ж прыйшлі і супрацоўнікі міліцыі, і байцы спэцназу ў цывільным. Ля станцыі метро знаходзілася ўсё міліцэйскае кіраўніцтва Менску.

У такой сітуацыі моладзь маленькімі групамі адышла ў бок Востраву сьлёз. Там маладыя людзі сабраліся каля мосту. Але як толькі яны надзьмулі балёнікі, у якія хацелі ўкласьці партрэты Аляксандра Лукашэнкі, выбеглі байцы сьпецназу і абкружылі маладых людзей, а затым завялі іх у аўтобус. Усяго па сьведчаньню карэспандэнта радыё Свабода было затрымана 12 чалавек, у прыватнасьці Яўген Ёкша, Наста Коршун, Аляксандар Дзешчыц, Ірына Завадзкая і Аляксей Казулін – пляменьнік Аляксандра Казуліна. Усіх затрыманых адвезьлі ў РУУС Цэнтральнага раёну, дзе перапісалі іх пашпартныя зьвесткі і адпусьцілі.

Апошнія навіны

Партнёрства

Сяброўства