viasna on patreon

За “Сыходзь!” – штрафы па 10 базавых

2011 2011-03-17T10:02:09+0200 1970-01-01T03:00:00+0300 be https://spring96.org/files/images/sources/sud7.jpg Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА» Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»

16 сакавіка адміністрацыйная камісія адміністрацыі Ленінскага раёну горада Гродна прыняла рашэнне аштрафаваць моладзевых актывістак Вольгу Багдановіч і Кацярыну Герасімчык. Абедзве атрымалі позвы на паседжанне камісіі і збіраліся туды ісці, аднак, за паўтары гадзіны да прызначанага часу да іх у інтэрнат прыехаў супрацоўнік міліцыі і прымусіў сесці ў машыну. Пры тым прадстаўнік міліцыі катэгарычна адмовіўся прадстаўляцца, паводзіў сябе дастаткова агрэсіўна, ездзіў па сваіх асабістых справах. Пазней высветлілася, што яго прозвішча Андрэй Шкляр.

Нагадаем, што Вольга Багдановіч і Кацярына Герасімчык былі затрыманыя ў ноч з 11 на 12 лютага, на іх былі складзены некалькі пратаколаў пра адміністрацыйныя правапарушэнні. Адміністрацыйная камісія за расклейванне налепак “Сыходзь!”, “Малады Фронт”, а таксама з тэкстам пра свабоду палітвязням, аштрафавала кожную з моладзевых актывістак на 10 базавых грашовых велічынь.

18 сакавіка ў Ленінскім судзе г. Гродна адбудзецца разгляд адміністрацыйнай справы Кацярыны Герасімчык паводле іншага пратаколу, складзенага нібыта за хуліганства.   

“Праваабарончая хроніка”

Апошнія навіны

Партнёрства

Сяброўства