“Вясна” прыйшла ў сацыяльныя сеткі
Сайт Праваабарончага цэнтру “Вясна” стаў даступным у папулярных сацыяльных сетках - Fasebook і Twitter.
Старонкі “Вясны” ў Fasebook і Twitter даюць магчымасьць інтэрнет-карыстальнікам не толькі знаёміцца з аператыўнай інфармацыяй пра парушэньняі правоў чалавека, праваабарончыя кампаніі і ініцыятывы, але і шырэй распаўсюджваць упадабаную інфармацыю сярод сваіх сяброў, дзяліцца ўласнымі меркаваньнямі, паведамляць пра факты перасьледу, задаваць пытаньні праваабаронцам.
Відэасэрвіс youtube.com, спасылка на які з’явілася на сайце, дазваляе праглядаць відэаматэрыялы, звязаныя з дзейнасьцю Праваабарончага цэнтру “Вясна”.
Па-ранейшаму ёсць спасылка на RSS-стужку, якая дае магчымасць хутка атрымліваць асноўныя інфармацыйныя матэрыялы, якія з’яўляюцца на сайце.