viasna on patreon

Арыштавалі “маладафронтаўца” Рамана Васільева

2011 2011-03-14T11:22:58+0200 1970-01-01T03:00:00+0300 be

Маладафронтаўца з Жодзіна арыштавалі ўначы, непадалёк ад надпісу "Cаша, сыходзь!"
Рамана Васільева з Жодзіна ўсю ноч пратрымалі ў камэры. Міліцыянты паведамілі, што юнак атрымае вялікі штраф за размалёўку горада.

Пры арышце невядомыя ў штацкай вопрадцы паводзілі сябе брутальна: паставілі на калены ля сьцяны, заламалі рукі і за сьпіною, надзелі кайданкі, выклікалі патруль, экспэртаў. У міліцэйскі ўчастак хлопца завезьлі ля 2:40 ночы, павялі на допыт у кайданках, зьнялі іх толькі а 4:30. Допыт працягваўся да 5 раніцы, Раман першапачаткова адмаўляў усе абвінавачваньні.

З 6 да 9 гадзіны юнак правёў у "стакане", затым хлопца адвялі на асабісты дагляд рэчаў, але міліцыянты гэтым не абмежаваліся. Супрацоўнікі міліцыі дапыталі і правялі вобшукі ў сяброў хлопца. На кватэры Рамана Васільева падчас ператрусу канфіскавалі ўлёткі "Свабоду палітвязьням!", абвесткі з заклікам на Дзень волі і два жорсткіх дыска зь інфармацыяй.

Падчас сьледчых дзеяньняў юнаку пагражалі, міліцыянты паводзілі сябе вельмі груба, казалі, што накіруюць у камэру да "п*раў", калі Раман не напіша прызнаньне. Пад ціскам хлопец узяў на сябе віну за надпіс "Саша, сыходзь!".

Хлопец выказвае небясьпеку, што на яго могуць павесіць усе палітычныя графіці ў Жодзіна, якія зьявіліся ў горадзе апошнім часам.

Апошнія навіны

Партнёрства

Сяброўства