viasna on patreon

Брэусу і Гапонаву - штрафы па 300 базавых велічынь

2011 2011-03-10T19:55:00+0200 1970-01-01T03:00:00+0300 be https://spring96.org/files/images/sources/breusgaponaupraciag.jpg Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА» Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»

Суд Маскоўскага раёна Менска вынес прысуд двум грамадзянам Расійскай Федэрацыі, якіх прызналі вінаватымі па ч.2 арт.293 КК РБ. З прымяненнем артыкула 70 КК РБ суд пастанавіў пакараць Івана Гапонава і Арцёма Брэуса штрафамі ў памеры 300 базавых велічынь кожнаму. Гапонава і Брэуса ў залі суду вызваляюць пад падпіску аб нявыездзе. У інтэрв'ю СМІ прысутны на працэсе прадстаўнік Расійскай амбасады заявіў, што амбасада з задавальненнем успрыняла гэты прысуд.

20.00 У інтэрв'ю СМІ прысутны на працэсе прадстаўнік Расійскай амбасады заявіў, што амбасада з задавальненнем успрыняла гэты прысуд, падкрэсліўшы, што падсудныя сваёй віны не прызналі, а амбасада ад самага пачатку настойвала на іх невінаватасці.

19.55 Суд Маскоўскага раёна Менска вынес прысуд двум грамадзянам Расійскай Федэрацыі, якіх прызналі вінаватымі па ч.2 арт.293 КК РБ. З прымяненнем артыкула 70 КК РБ суд пастанавіў пакараць Івана Гапонава і Арцёма Брэуса штрафамі ў памеры 300 базавых велічынь кожнаму. Гапонава і Брэуса ў залі суду вызваляюць пад падпіску аб нявыездзе. (Прэтэнзіі па грамадзянскаму іску былі знятыя, паколькі сума матэрыяльнай шкоды была аплочана.)

19.48 Прысутных запусцілі ў судовую залю, дзе зачытаюць прысуд Арцёму Брэусу і Івану Гапонаву.

***

Суддзя Любоў Сямахіна пакінула судовую залю - для прыняцця рашэння. Прысуд будзе абвешчаны а 19-й гадзіне.

***

Адвакаты прасілі апраўдаць сваіх падабаронных, паколькі доказаў масавых беспарадкаў у працэсе прадстаўлена не было.

***

Пракурор Сяргей Кунас запрасіў для кожнага з падсудных пакаранне ў выглядзе штрафу ў памеры 500 базавых велічынь - 17 мільёнаў рублёў. Ён спаслаўся на артыкул 70 Крымінальнага кодэкса "Прызначэнне больш мяккага пакарання за прадугледжанае за дадзенае злачынства", які дазваляе прызначыць пакаранне ніжэй за ніжэйшую мяжу - пры наяўнасці выключных абставінаў.

***

Пасля перапынку пачаўся допыт астатніх 10 спецназаўцаў, што фігуруюць як сведкі па справе.

***

У судзе Маскоўскага раёна Менска 10 сакавіка працягваецца разгляд крымінальнай справы па абвінавачванні Івана Гапонава і Арцёма Брэуса  ва ўдзеле ў масавых беспарадках 19 снежня. Суддзя – Любоў Сямахіна, прадстаўнік абвінавачвання – пракурор Сяргей Кунас.

 У залі судовага паседжання прысутнічаюць эксперты АБСЕ і беларускія праваабаронцы.

У першай палове судовага паседжання былі дапытаныя пяцёра спецназаўцаў з ліку 15-ці, што фігуруюць як сведкі па справе, - Булавацкі, Скараход, Кудравец, Дзянкевіч і Комар. Напачатку адвакаты заяўлялі хадайніцтва пра тое, што гэтыя людзі не могуць дапытвацца, паколькі яны былі прызначаны сведкамі 17-18 лютага, а значыць, не маюць дачынення да справы. Суддзя хадайніцтва адхіліла.  

Па словах Валянціна Стэфановіча, ніводны з гэтых сведкаў не сказаў, што Гапонаў і Брэус непасрэдна наносілі нейкую шкоду, яны ўвогуле не бачылі абвінавачаных асабіста. Таксама праваабаронца адзначыў момант, які выклікае пытанні: як мінімум у двух пацярпелых падчас допытаў даслоўна супадаюць некаторыя фразы ў паказаннях – нібыта яны перапісаныя з пратакола ў пратакол.

Глядзець: Стэфановіч пра пацярпелых міліцыянтаў (каментар для Радыё Свабода)

Нагадаем, што суд над Іванам Гапонавым і Арцёмам Брэусам быў прыпынены 1-га сакавіка ў сувязі з тым, каб адвакаты змаглі азнаёміцца з новым абвінавачаннем і дадатковымі матэрыяламі, далучанымі да справы.

Таксама ў Маскоўскім судзе сёння праходзіў працэс па справе Дзмітрыя Мядзведзя, якога таксама абвінавачваюць ва ўдзеле ў масавых беспарадках 19 снежня. 

Каментар Цэнтра прававой трансфармацыі

Файлы

Апошнія навіны

Партнёрства

Сяброўства