viasna on patreon

Вынік катавання? У палітвязня Буланава ацяклі ногі і баляць суставы

2011 2011-03-04T11:08:56+0200 1970-01-01T03:00:00+0300 be

Пасля шакуючых прызнанняў экс-кандыдаты ў прэзідэнты Алеся Міхалевіча пра катаванні ў турме КДБ з мэтай схіліць да супрацоўніцтва, сваякі палітвязняў сталі па-іншаму інтэрпрэтаваць некаторыя звесткі, што прабіваюцца з-за кратаў прамымі і ўскоснымі шляхамі.

Гэтак, асаблівы непакой выклікае стан здароўя палітвязня Змітра Буланава. З ягоных цыдулак з турмы было вядома, што пасля арышту ў яго «пачалі балець суставы ног». Хлопец некалькі дзён не падымаўся з турэмнага ложка.

Тыдзень таму становішча Буланава нібыта палепшала, але, як выявілася, цяпер яму зноў стала горш. З ложка хлопец зноў не падымаецца, і пры гэтым у турэмны шпіталь яго не кладуць.

Гэта стала вядома, бо 3 сакавіка маці вязня Клаўдзіі Якубаўне Буланавай удалося прарвацца да доктара следчага ізалятара.

Доктарка прызналася, што робіць вязню ўколы, каб ацёк ног спаў. Дыягназ, са словаў маці, яшчэ ня вызначаны.

У той жа час КДБ не пагадзілася змяніць Буланаву меру стрымання. пра гэта сведчыць адказ з пракуратуры.

«Доктарка паабяцала, што будзе спрабаваць, каб Буланава перавялі ў турэмны шпіталь», — кажа Клаўдзія Буланава.

У той жа час са сведчанняў Міхалевіча вядома, што доктар турмы КДБ сам пакрывае тое, што Міхалевіч ахарактарызаваў як катаванні. У прыватнасці, Міхалевіч расказаў, як доктар-гэбіст прыкрывае рукою медычныя заключэнні, якія заносіць у картку, каб іх не бачыў вязень.

У святле словаў Міхалевіча сітуацыя з Буланавым набывае новае вымярэнне.

Ён расказаў, што вязняў голымі ставяць на расцяжку ў халодным памяшканні на працяглы час. Зацяканне ног у такім становішчы і магло прывесці да парушэння кровазвароту, сказаў «Нашай Ніве» хірург, з якім мы кансультаваліся.

Аднак прычынай ацёкаў магло быць і застуджванне, ускладненне, якое дала вірусная інфекцыя, лічыць ён. Для вызначэння дыягназу патрэбны кантакт з хворых, аналізыі і даследаванні.

Аляксей Міхалевіч звярнуўся да ўпаўнаважанага ААН па правах чалавека з просьбай умяшацца ў сітуацыю ў беларускіх турмах. Ён таксама заклікаў краіны Еўрасаюза дабівацца доступу прадстаўнікоў адпаведных міжнародных структураў да тых, хто сядзіць.

Апошнія навіны

Партнёрства

Сяброўства