viasna on patreon

Дашкевіча знаёмяць з матэрыяламі крымінальнай справы

2011 2011-02-15T10:17:39+0200 1970-01-01T03:00:00+0300 be https://spring96.org/files/images/sources/dashkevich_zm.jpg Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА» Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Зміцер Дашкевіч

Зміцер Дашкевіч

Ад сёньня  лідэр “Маладога фронту”  Зміцер Дашкевіч пачынае знаёміцца з матэрыяламі крымінальнай справы, узбуджанай па ч.3 артыкула 339 Крымінальнага Кодэксу ( асабліва злоснае хуліганства), якое прадугледжвае пакаранне ў выглядзе пазбаўлення волі на тэрмін ад трох да дзесяці гадоў. Абвінавачаньне  Дзмітрыю Дашкевічу і актывісту “МФ” Эдуарду Лобаву было прад’яўлена 6 студзеня.

Маладафронтаўцы Дашкевіч, Лобаў, а таксама Дзяніс Лазар былі затрыманы ў Мінску 18 снежня. Паводле інфармацыі афіцыйнага сайта ГУУС Мінгарвыканкама, маладых людзей затрымалі ў двары жылога дома па вуліцы Янкі Брыля нібыта за тое, што яны збівалі двух невядомых. "Усе ўдзельнікі канфлікту былі неадкладна дастаўлены ў Маскоўскае РУУС Мінска. Адзін з іх сур'ёзна пацярпеў ад хуліганаў і атрымаў шматлікія цялесныя пашкоджанні, таму яму спатрэбілася дапамога медыцынскіх работнікаў. Для гэтага ён быў дастаўлены ў 9-ю гарадскую клінічную бальніцу.
Вядома, што Зьміцер Дашкевіч і Эдуард Лобаў сваёй віны ад пачатку не прызнавалі і казалі пра правакацыю спэцслужбаў з мэтай ізаляваць іх напярэдадні выбараў.

Апошнія навіны

Партнёрства

Сяброўства