Актывістку "Еўрапейскай Беларусі" прымусілі звольніцца з працы
https://spring96.org/be/news/40659
2011
2011-01-14T12:15:00+0200
2011-01-14T12:15:00+0200
1970-01-01T03:00:00+0300
be
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Паліна Кур'яновіч працуе тэхнікам па сувязі на дзяржаўным прадпрыемстве. Сёння быў яе першы працоўны дзень пасля адпачынку. Ёй патэлефанавалі і сказалі, што яе выклікае да сябе галоўны тэхнолаг, які таксама займаецца ідэалагічнай працай.
"Галоўны
тэхнолаг вельмі хваляваўся і пачаў здалёк, спытаў, як я, як прайшоў
мой адпачынак, а затым прыступіў да сутнасьці справы, сказаў, што ведае
пра маю апазіцыйную дзейнасьць, ведае, што мяне ўжо "не выправіць" і
папрасіў мяне знайсьці сабе новую працу. Я напісала заяву аб звальненьні па згодзе бакоў. Праз 20 хвілін ужо быў гатовы загад пра звальненьне", - распавяла актывістка.