viasna on patreon

БТ шукае лаяльных назіральнікаў для свайго рэпартажу

2010 2010-12-19T20:25:21+0200 1970-01-01T03:00:00+0300 be https://spring96.org/files/images/sources/bt.jpg Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА» Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»

У Мінскую гарадскую тэрытарыяльную выбарчую камісію патэлефанавалі з Першага нацыянальнага канала з просьбай прадставіць спісы нацыянальных назіральнікаў за выбарамі.

Аляксей Сігаеў, сябра Мінскай гарадской выбарчай камісіі, які дзяжурыў на тэлефоне, растлумачыў, што адзіных спісаў не існуе, паколькі назіральнікі вылучаюцца і ад партый, і ад грамадскіх аб'яднанняў, і ад грамадзян.

- Спачатку тэлефанаваўшы Алег Зяновіч хацеў пачуць старшыню камісіі Ігара Карпенку, - распавёў Аляксей Сігаеў. - Затым, даведаўшыся, што адзіных спісаў назіральнікаў не існуе, папрасіў мяне падказаць, на якія выбарчыя ўчасткі ён можа пад'ехаць, каб сустрэцца з некалькімі нармальнымі (лаяльнымі) назіральнікамі, якія не сказалі б лішняга ў момант рэпартажу.

Як відаць, без папярэдняй падрыхтоўкі "глебы" дзяржаўным СМІ падчас гэтай выбарчай кампаніі працаваць складана.

"Праваабаронцы за свабодныя выбары"

Апошнія навіны

Партнёрства

Сяброўства