viasna on patreon

У Рудзенску заблякаваныя маладафронтаўцы

2010 2010-12-19T20:21:00+0200 1970-01-01T03:00:00+0300 be

Як паведамляюць праваабаронцы, у адной з кватэраў у Рудзенску зяблякаваныя актывісты «Маладога фронту».

Тры грамадзкія актывісты — Наста Мурашка, Віка Ладзіс і Арцём Дубскі —  заблякаваныя ў кватэры супрацоўнікамі міліцыі. Каля дома стаіць адна машына міліцыі, ля дзьвярэй кватэры знаходзяцца тры супрацоўнікі ў форму і адзін у цывільным. Адзін з супрацоўнікаў патрабаваў адчыніць дзьверы на той падставе, што маладыя людзі нібыта падазраюцца ў крадзяжы. Арцём Дубскі лічыць, што міліцыянтаў цікавіць толькі ён, але небясьпека пагражае і ягоным сябрам.

20:00 У Рудзенску паболела міліцыянтаў, якія намагаюцца трапіць у кватэру, дзе блякаваныя моладзевыя актывісты — Наста Мурашка, Віка Ладзіс і Арцём Дубскі. Вакол дома стаяць тры міліцэйскія машыны, цяпер, як кажуць праваабаронцы, праваахоўнікі спрабуюць выламаць дзьверы ў кватэру.

Апошнія навіны

Партнёрства

Сяброўства