У Мінску затрымліваўся магілёўскі актывіст Уладзімір Станкевіч
https://spring96.org/be/news/39823
2010
2010-12-19T20:16:49+0200
2010-12-19T20:16:49+0200
1970-01-01T03:00:00+0300
be
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
У Мінску невядомымі быў затрыманы актывіст кампаніі “Гавары праўду”! Уладзімір Станкевіч. Моладзеваму актывісту з Магілёва Ўладзіміру Станкевічу на Кастрычніцкай плошчы невядомыя заламілі рукі і адвялі яго ў палатку праката канькоў, дзе ўчынілі агляд яго асабістых рэчаў. У маладзёна адабралі спальнік і дыванок пад яго. Пасля гэтага яго адпусцілі.
“Мы прыйшлі з Уладзімірам пакатацца на каньках і калі ён пайшоў каб здаць свой абутак, то невядомыя людзі ў цывільным заламалі яго і адвялі ўнутр палаткі”, - расказвае Кірыл Грыхін.
“Праваабронцы за свабодныя выбары”