viasna on patreon

Магілёў. Дадзеныя па датэрміновым галасаванні ў назіральнікаў і выбарчай камісіі разыходзяцца

2010 2010-12-19T18:40:42+0200 1970-01-01T03:00:00+0300 be https://spring96.org/files/images/sources/lichby.jpg Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА» Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»

На выбарчым участку №42, паводле звестак назіральнікаў, колькасць прагаласаваўшых датэрмінова - 449 чалавек. Па звестках камісіі – 409. Агульная колькасць выбаршчыкаў на ўчастку - 880.

Назіральнікі Аляксей Яўгенаў і Андрэй Двігун адзначаюць, што падаўляючая большасць прагаласаваўшых датэрмінова – гэта студэнты і супрацоўнікі МДУ імя Куляшова.

“Справа ў тым, што на гэтым участку знаходзяцца два інтэрнаты, па вул. Ленінска 33 і 39, а таксама інтэрнат па К.Маркса, 10, дзе жывуць навучэнцы Магілёўскага дзяржаўнага медыцынскага каледжу, вось іх сілком і выганялі на датэрміновае галасаванне”, - гаворыць Андрэй Двігун.

Праваабаронца Аляксей Колчына адзначае, што паводле звестак назіральнікаў выбары на гэтым участку адбыліся яшчэ пры датэрміновым галасаванні, бо на ўчастку большасць выбаршчыкаў прагаласавала датэрмінова.

Акрамя гэтага стала вядома, што на выбарчым участку №142 датэрмінова прагаласавала 966 з 2 429 выбаршчыкаў. Назіральнік Давыд Арсенідзэ таксама звяртае ўвагу на тое, што датэрмінова галасавалі пераважна адны студэнты.

“Праваабаронцы за свабодныя выбары”

Апошнія навіны

Партнёрства

Сяброўства