viasna on patreon

Слуцк: Назіральнікі бачаць толькі спіны выбаршчыкаў

2010 2010-12-19T18:09:51+0200 1970-01-01T03:00:00+0300 be https://spring96.org/files/images/sources/zodzina-mescy-nazir-2.jpg Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА» Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»

Тры заявы ў Слуцкую раённую выбарчую камісію падрыхтавала назіральнік ад групы грамадзян Зінаіда Цімошак. Паводле яе слоў, на ўчастку для галасавання № 16 назіральнікі не маюць магчымасці сачыць за выдачай бюлетэняў. «Мы бачым толькі спіны выбаршчыкаў", - заявіла назіральнік.

Калі сябры ўчастковай камісіі сабраліся выязджаць да выбаршчыкаў на дом, назіральнік папрасіла праехаць з імі. «Вы самі павінны забяспечыць сабе транспарт", - сказала Алена Хвесячко, старшыня камісіі. «Месца ў машыне для назіральніка было», - удакладніла Зінаіда Цімошак.

Таксама назіральнік адзначыла, што ўчора ўвечары скрыня для датэрміновага галасавання не ахоўвалася належным чынам. «У 20.40 я праходзіла ля ўчастка і бачыла, што супрацоўнік міліцыі, які павінен быў ахоўваць скрыню, паліў на вуліцы. А ў вокнах камісіі ў гэты час гарэла святло ».

«Праваабаронцы за свабодныя выбары»

Апошнія навіны

Партнёрства

Сяброўства