viasna on patreon

Сямдзянава: Рашэнне прымалася зверху

2010 2010-12-19T17:01:00+0200 1970-01-01T03:00:00+0300 be https://spring96.org/files/images/sources/siamdzianava_halina.jpg
Галіна Сямдзянава

Галіна Сямдзянава

Прадстаўніца Партыі БНФ у Цэнтрвыбаркаме Галіна Сямдзянава заяўляе пра масавую цэнтралізаваную падрыхтоўку сябраў участковых камісій і назіральнікаў у Мінску да карэктнага стаўлення да прадстаўнікоў міжнародных місій і поўнага ігнаравання патрабаванняў актывістаў дэмакратычных партый і арганізацый.

Па словах Сямдзянавай, інфармацыя пра такую падрыхтоўку цалкам падцвердзілася цягам пяці дзён датэрміновага галасавання, калі ў некаторых выбарчых камісіях паўнамоцтваў былі пазбаўлены нават сябры гэтых камісій:

- Мне патэлефанаваў назіральнік з Першамайскага раёна. Яму сказаў старшыня камісіі, якім чынам будуць падлічвацца галасы. Назіральнікі будуць знаходзіцца на адлегласці 5-10 метраў ад сталоў, дзе будзе праходзіць падлік бюлетэняў. Што тычыцца методыкі падліка, то яна будзе ажыццяўляцца наступным чынам: сябры камісіі будуць падлічваць кожны свой стос, ніякіх лічбаў яны агучваць не будуць, вынікі падліку галасоў яны будуць перадаваць старшыні, а старшыня сам будзе падлічваць, нікому нічога не паведамляючы, і ў выніку  ўсе лічбы будуць вывешаныя на выніковым пратаколе.

Такая практыка, па словах Сямдзянавай, прымянялася на ўсіх папярэдніх кампаніях. Таксама актывістка называе недапушчальным выпадкі спынення паўнамоцтваў сябраў участковых камісій ад дэмакратычных арганізацый. У прадстаўніцы Партыі БНФ у Цэнтрвыбаркаме склалася уражанне, што рашэнне пра такія дзеянні прымалася не мясцовымі органамі улады, а кіраўніцтвам зверху, бо фармулёўкі гэтых рашэнняў словаў у слова аказаліся аднолькавымі з пастановамі адпаведных праверак ЦВК, якія павінны былі праводзіцца асобна.

Апошнія навіны

Партнёрства

Сяброўства