viasna on patreon

Магілёў. На Мінскай шашы прыпынена машына даверанай асобы Някляева

2010 2010-12-19T18:02:39+0200 1970-01-01T03:00:00+0300 be https://spring96.org/files/images/sources/milicyjaner.jpg Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА» Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Ілюстрацыйнае фота

Ілюстрацыйнае фота

На выездзе з Магілёва супрацоўнікамі ДАІ быў прыпынены аўтамабіль з актывістамі кампаніі “Гавары праўду”, у тым ліку і даверанай асобай кандыдата Уладзіміра Някляева Ігарам Каваленкам. Кіроўцу супрацоўнікі ДАІ павезлі для медыцынскага асведчыння на наяўнасць алкаголю ў крыві. Пра гэта паведамляе сам Ігар Каваленка. “Мы аб’язджалі выбарчыя ўчасткі, якія знаходзяцца на тэрыторыі Магілёўскага раёна, Магілёўскай вобласці і пасля наведвання выбарчага ўчастка ў вёсцы Пашкава ехалі па Мінскай шашы, дзе на павароце на аэрарорт нашу машыну прыпынілі. Пасля праверкі дакументаў кіроўцу абвінавацілі ў тым, што ён нібыта знаходзіцца ў стане алкагольнага ап’янення, і павезлі яго на асведачанне”. Ігар Каваленка адзначае, што быў нечакана здзіўлены, калі на выбарчым участку №24 у вёсцы Пашкава заўважыў празрыстую скрыню для галасавання. “Скрыня была апячатана як мае быць, з усімі подпісамі – заўваг да яе няма ніякіх. Назіральнік ад Магілёўскага райвыканкама сказаў, што такія скрыні ўстаноўлены амаль на палове выбарчых участкаў раёна”, - адзначае Ігар Каваленка. “Праваабаронцы за свабодныя выбары”

Апошнія навіны

Партнёрства

Сяброўства