Віцебск: Тараса Сургана папярэдзілі, каб “сядзеў дома”
https://spring96.org/be/news/39773
2010
2010-12-19T17:09:58+0200
2010-12-19T17:09:58+0200
1970-01-01T03:00:00+0300
be
https://spring96.org/files/images/sources/surgany.jpg
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Кіраўнік віцебскай суполкі «Маладой Беларусі» Тарас Сурган паведаміў, што яму патэлефанавалі з Чыгуначнага РАУС, і прыгразілі: “будуць праблемы, калі не будзеш сідзець дома”. Супрацоўнік міліцыі, які тэлефанаваў, назваў пагрозу “прафілактычнай гутаркай”.
Тарас Сурган кажа, што каля дома, дзе ён жыве, ужо суткі дзяжурыць міліцэйская машына. Уночы супрацоўнікі міліцыі некалькі разоў правяралі, ці знаходзіцца ён дома. Цяпер, кажа Тарас Сурган, міліцыянты суправаджаюць іх з братам, Алегам Сурганам, па горадзе – сочаць, ці не паедуць яны ў Мінск на Кастрычніцкую плошчу.
Сёння зранку, гаворыць Тарас Сурган, яму па тэлефоне загадалі, каб у 17 гадзін ён з’явіўся ў міліцыю, аднак ён адмовіўся ісці туды без позвы.
“Праваабаронцы за свабодныя выбары”