viasna on patreon

Мінск: на 104 выбарчым участку за некаторых выбаршчыкаў прагаласавалі датэрмінова

2010 2010-12-19T15:52:46+0200 1970-01-01T03:00:00+0300 be https://spring96.org/files/images/sources/galochka.jpg Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА» Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»

Як паведаміў Клімаў У.К., выбаршчык з участка № 104 Маскоўскага раёну сталіцы (размешчанага ў школе № 206 па вул. Рафіева, 82), за ягоную дачку нехта ўжо прагаласаваў датэрмінова 17 снежня, што было адзначана ў спісе выбаршчыкаў.

Жанчына хацела прагаласаваць менавіта ў асноўны дзень выбараў, і яна гэта змагла зрабіць, аднак пасля ўключэння ў дадатковы спіс выбаршчыкаў па рашэнні старшыні ўчастковай камісіі. Пры гэтым, з асноўнага спісу прозвішча дачкі Клімава было выкрэслена. Але за каго і кім быў аддадзены яе голас падчас папярэдняга галасавання, можна толькі здагадвацца.  

Акрамя таго, пра аналагічны выпадак выбаршчыку Клімаву паведамілі два ягоных суседа па дому. Іх таксама ўключылі ў дадатковы спіс, бо ў асноўным за іх нехта прагаласаваў датэрмінова.  

"Праваабаронцы за свабодныя выбары"

Апошнія навіны

Партнёрства

Сяброўства