Орша: Назіральнікі не пацвярджаюць лічбы гаркаміссіі па датэрміновым галасаванні
https://spring96.org/be/news/39758
2010
2010-12-19T15:32:14+0200
2010-12-19T15:32:14+0200
1970-01-01T03:00:00+0300
be
https://spring96.org/files/images/sources/.jpg
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Незалежныя назіральнікі ў Оршы вядуць назіранне на 29 участках з 62. Гэтыя 29 участкаў абраны выпадковым чынам, яны раўнамерна размешчаны па розных раёнах горада.
Пры аналізе вынікаў яўкі на датэрміновае галасаванне адкрываецца цікавая карціна. Па ўчастках, дзе прысутнічаюць назіральнікі, сярэдняя яўка атрымліваецца 27,0%. Па участках, дзе няма незалежных назіральнікаў, сярэдняя яўка - 32,9%. У цэлым па Оршы - 30,8%. Такім чынам, выходзіць, што на ўчасткі, дзе няма назіральнікаў, прыйшло амаль на 6% больш выбаршчыкаў, чым на ўчасткі з назіральнікамі. Гэта прыкметнае адрозненне не можа не выклікаць сумневаў у аб'ектыўнасці вынікаў датэрміновага галасавання.
"Праваабаронцы за свабодныя выбары"