viasna on patreon

Магілёў: У праваабаронцаў, журналістаў і палітыкаў заблакаваны тэлефоны

2010 2010-12-19T13:31:14+0200 1970-01-01T03:00:00+0300 be https://spring96.org/files/images/sources/telefanavannie.jpg Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА» Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»

У магілёўскіх грамадска-палітычных актывістаў выбарачна адключаны мабільныя тэлефоны. Звязацца з імі, як і набраць нумары з іх тэлефонаў, немагчыма. Вядома, што ў першаю чаргу тэлефоны адключаны ў праваабаронцаў, якія займаюцца назіраннем за выбарамі, і журналістаў.

Адключаны тэлефоны ў праваабаронцаў Аляксея Колчына і Ўладзіміра Краўчанка, журналіста Ігара Барысава, палітыкаў, якія арганізавалі кампанію “За справядлівыя выбары” Віктара Карняенкі і Сяргея Калякіна. Таксама не працуюць тэлефоны ў актывістаў кампаніі “Гавары праўду”! з Магілёва ў Сяргея Лапуціна, Ігара Каваленкі, Аксаны Закрэўскай, Таццяны Буланавай і Аксаны Самуйлавай.

Немагчыма ўстанавіць кантакт з адным з кіраўніком незалежнага назірання “За справядлівыя выбары” па Магілёву Юрыем Новікавым, а таксама з актывістам Юрыем Дарашэнкай.

Праваабронцы і грамадска-палітычныя актывісты звязваюць адключэнне іх тэлефонаў з жаданнем уладаў дэзарганізаваць іхную працу па працэсу назірання.

“Праваабаронцы за свабодныя выбары”

Апошнія навіны

Партнёрства

Сяброўства