viasna on patreon

Слонім: Пракурор папярэдзіў Івана Бедку

2010 2010-12-19T13:18:12+0200 1970-01-01T03:00:00+0300 be https://spring96.org/files/images/sources/henprakuratura.jpg Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА» Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»

Іван Бедка, давераная асоба Віталя Рымашэўскага, сёння раніцай у паштовай скрынцы знайшоў ліст са Слонімскай пракуратуры. «Афіцыйнае папярэджанне аб недапушчальнасці парушэння закона», адрасаванае Івану Бедку, падпісана пракурорам Слонімскага раёна Анатолем Яўлашам.  

Спадар Яўлаш папярэджвае слонімца: «В соответствии со ст.45-1 Избирательного кодекса Республики Беларусь, места, в которых кандидаты в Президенты Республики Беларусь, депутаты и доверенные лица в целях осуществления предвыборной агитации могут проводить массовые мероприятия (собрания вне помещений, митинги, пикетирование) определяются местными исполнительными распорядительными органами по согласию с соответствующими избирательными комиссиями… и т.д.».

Пракурор папярэджвае Івана Бедку аб неабходнасці выконваць выбарчае заканадаўства. У выпадку названых парушэнняў грамадскаму актывісту пагражаюць прыцягненнем да адміністратыўнай адказнасці.  

Сам Іван Бедка не разумее прычыны для такога папярэджанне. Магчыма, яно звязана з мітынгам на Кастрычніцкай плошчы ў Мінску, куды прыедуць і слонімцы.   

“Праваабаронцы за свабодныя выбары”

Апошнія навіны

Партнёрства

Сяброўства