Полацк: Затрыманы трое актывістаў
https://spring96.org/be/news/39725
2010
2010-12-19T12:34:15+0200
2010-12-19T12:34:15+0200
1970-01-01T03:00:00+0300
be
https://spring96.org/files/images/sources/zatr-ni1.jpg
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Тры полацкія актывісты былі высажаны з маршрутнага таксі на Мінск і прывезены ў пастарунак.
Яўген Парчынскі, давераная асоба Міколы Статкевіча, Мікалай Шахноўскі і Сяргей Чабатароў, сябры ініцыятыўнай групы Уладзіміра Някляева, былі затрыманы сёння пры спробе выехаць у Мінск. Маршрутнае таксі, у якім ехалі актывісты, міліцыянты спынілі амаль на выездзе з Полацку, у Бельчыцы. Актывістаў даставілі ў пастарунак быццам бы для высвятлення асобы. На дадзены момант спадары Шахноўскі і Парчынскі выпушчаныя без складання пратаколаў і тлумачэнняў. Спадар Чабатароў дагэтуль знаходзіцца ў пастарунку.
“Праваабаронцы за свабодныя выбары”