viasna on patreon

Маладэчна: На ўчастках – узоры ўсё з тымі ж “птушачакамі”

2010 2010-12-19T12:29:33+0200 1970-01-01T03:00:00+0300 be https://spring96.org/files/images/sources/ptushachka.jpg Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА» Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»

Маладэчанскія назіральнікі на працягу датэрміновага галасавання рабілі заўвагі ўчастковым камісіям наконт размяшчэння на ўчастках узору для галасавання, дзе “птушка” стаіць насупраць другога прозвішча (у сапраўдным бюлетэні другім указана прозвішча А. Лукашэнкі). Учора праваабаронца Эдуард Баланчук падаў скаргу ў пракуратуру з просьбай абавязаць старшыню раённай камісіі Уладзіміра Кушнярэвіча ў тэрміновым парадку прыбраць з участкаў падобныя ўзоры “за падказкай”. Сёння назіральнікі паведамляюць, што ўсё тыя ж ўзоры запаўнення бюлетэняў ляжаць у кожнай кабінцы для галасавання.

“Праваабаронцы за свабодныя выбары”

Апошнія навіны

Партнёрства

Сяброўства