viasna on patreon

Свіслач: Мясцовы “вертыкальшчык” пагражае незалежнаму назіральніку

2010 2010-12-19T12:20:06+0200 1970-01-01T03:00:00+0300 be https://spring96.org/files/images/sources/agitatar.jpg Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА» Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»

З раніцы 19 снежня на Гагарынскі выбарчы ўчастак №3 г. Свіслачы з’явіўся прадстаўнік мясцовага райвыканкаму – начальнік аддзелу арганізацыйна-кадравай работы Уладзімір Боўфалік. Паклікаўшы незалежнага назіральніка Анатоля Валюка, ён пагражаў яму “разборкамі” пасля заканчэння выбараў.

Раней грамадска-палітычны актывіст Анатоль Валюк, сябра Партыі БНФ, за апошнія гады неаднаразова пераследаваўся мясцовымі ўладамі, затрымліваўся міліцыяй, некалькі разоў быў засуджаны да адміністратыўнага арышту, яго таксама збівалі невядомыя. І вось новыя пагрозы. Такія паводзіны свіслацкага “вертыкальшчыка” Уладзіміра Боўфаліка выразна сведчаць пра тое, што ўлада зусім адвыкла жыць паводле заканадаўства і цывілізаваных нормаў.

А між тым іншы незалежны назіральнік з Свіслачы Віктар Дзесяцік, сябра Партыі БСДГ, адзначае несупадзенне афіцыйных вынікаў колькасці датэрмінова прагаласаваўшых па Гагарынскім выбарчым участку №3 (328 чалавек) з падлікам назіральнікаў (240 чалавек). Віктар Дзесяцік не сцвярджае пакуль факт фальсіфікацыі, але такое разыходжанне рэзонна падаецца яму вельмі падазроным.

“Праваабаронцы за свабодныя выбары”

Апошнія навіны

Партнёрства

Сяброўства