viasna on patreon

Наваполацк: Зафіксавана ўкідванне стосу бюлетэняў

2010 2010-12-19T11:51:18+0200 1970-01-01T03:00:00+0300 be https://spring96.org/files/images/sources/skrynia2.jpg Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА» Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»

На выбарчым участку №22 у Наваполацку назіральнікамі зафіксаваны факт укідвання вялікай колькасці бюлютэняў адным чалавекам.

Назіральнікі Міхась Новікаў (“Рух за свабоду”) і Яўген Апяцёнак (Партыя БНФ), якія праводзяць назіранне на гэтым выбрачым участку, сталі сведкамі таго, што адзін з выбаршчыкаў закідваў у выбарчую скрыню вялікі стос бюлютэняў. Назіральнікі не маглі, зразумела, падлічыць дакладную колькасць укінутых бюлетэняў, але сцвярджаюць, што, мяркуючы па таўшчыні скрутку, колькасць была не меншая за 15 асобнікаў.

На дадзены момант ідзе складанне акта пра зафіксаванае парушэнне.

“Праваабаронцы за свабодныя выбары”

Апошнія навіны

Партнёрства

Сяброўства