viasna on patreon

Віцебск: З участкаў пачалі выдаляць незалежных назіральнікаў

2010 2010-12-19T11:32:19+0200 1970-01-01T03:00:00+0300 be https://spring96.org/files/images/sources/nabludateli3.jpg Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА» Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»

Ужо ў 8.40 раніцы 19 снежня назіральніцы Антаніне Піванос уручылі акт, дзе было напісана, што яна правакуе канфліктныя сітуацыі, і яе выдаляюць з участка.

Паводле А. Піванос, яна толькі  звярнула ўвагу камісіі на тое, што па ўчастку для галасавання ходзіць дырэктар школы №11, у якой месціцца выбарчы ўчастак, – пабочная асоба падчас выбарчага працэсу:

-- Да стала назіральнікаў члены камісіі падбеглі з крыкам, пачалі мяне пераконваць, што, маўляў, кіраўнікі ўстановаў мусяць спрыяць правядзеньню выбараў, і гэта запісана ў выбарчым заканадаўстве. Якім чынам дырэктарка школы спрыяла правядзенню выбараў на ўчастку №20, мне не патлумачалі – толькі ўручылі акт, што выдаляюць з участка. Хаця гучна скандаліла не я, а камісія, якая ўзняла крык.

Спадарыня Піванос была назіральніцай яшчэ ад пачатку датэрміновага галасавання. І  зафіксавала некалькі парушэнняў на ўчастку. У прыватнасці пра тое, што ў памяшканні для галасавання ўвесь час знаходзіліся людзі, якія не маюць дачынення да выбараў – настаўнікі і школьная адміністрацыя.

“Праваабаронцы за свабодныя выбары”

Апошнія навіны

Партнёрства

Сяброўства