viasna on patreon

Салігорск: Лічбы па датэрмінова прагаласаваўшых працягваюць “плясаць”

2010 2010-12-18T16:23:51+0200 1970-01-01T03:00:00+0300 be https://spring96.org/files/images/sources/saligorsk-tvk-podposy.jpg Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА» Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»

Салігорскія праваабаронцы зноў адзначаюць сур'ёзнае несупадзенне лічбаў датэрмінова прагаласаваўшых, прадстаўленых у афіцыйных пратаколах камісій і зафіксаваных незалежнымі назіральнікамі.

Як ужо паведамлялася, 16-га снежня розніца ў 48 чалавек у бок павелічэння лічбы ўчастковай камісіяй была выяўлена на ўчастку №9. Участак знаходзіцца на тэрыторыі Салігорскай сярэдняй школы №3, дзе старшынюе яе дэрэктар Самуйлаў Анатоль. Па падліках назіральнікаў, 17-га снежня ўдзел у галасаванні на гэтым участку прынялі 146 чалавек, што прыкладна супадае з сярэдняй сутачнай лічбай галасуючых на іншых гарадскіх участках, ахопленых назіраннем. Камісія ж у сваім пратаколе ад 17-га снежня зафіксавала лічбу ў 223 выбаршчыкі. Розніцца паміж дадзеным назіральнікаў і лічбай камісіі на гэтым участку склала ўжо 77 чалавек, што складае 53% ад рэальнай колькасці прагаласаваўшых у гэты дзень. Такім чынам, на адным участку ўсяго за два дні завышэнне рэальнай колькасці выбарцаў склала ажно 125 чалавек. 

Па словах назіральніка ад БХК Л.Мароткі, на большасці ўчасткаў, ахопленых незалежным назіраннем, камісіі ўтрымліваюцца ад такога нахабнага маніпулявання лічбай галасуючых. “Праваабаронцы за свабодныя выбары”

Апошнія навіны

Партнёрства

Сяброўства