viasna on patreon

Папярэдняя справаздача па выніках назірання за другім днём датэрміновага галасавання

2010 2010-12-16T09:14:55+0200 1970-01-01T03:00:00+0300 be https://spring96.org/files/images/sources/zasvabodnyjavybarylogo.png Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА» Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»

600 кароткатэрміновых і 80 доўгатэрміновых назіральнікаў кампаніі «Праваабаронцы за свабодныя выбары» вядуць штодзённае назіранне за ходам датэрміновага галасавання на 300 выбарчых участках па ўсёй тэрыторыі Беларусі – у Мінску, абласных і раённых цэнтрах, іншых гарадскіх і сельскіх населеных пунктах. Справаздачы з выбарчых участкаў штодзённа апрацоўваюцца і з’яўляюцца рэпрэзентатыўнымі (назіраннем ахоплена 4,7% ад 6 346 выбарчых участкаў на тэрыторыі краіны), г. зн. дазваляюць ацаніць агульныя тэндэнцыі датэрміновага галасавання ў Беларусі. Адсоткі, прыведзеныя ніжэй, датычаць 258 выбарчых участкаў, справаздачы з якіх былі апрацаваныя па стане на 10.00 раніцы 16 снежня.

Мэтай кампаніі «Праваабаронцы за свабодныя выбары» з’яўляецца назіранне за выбарамі Прэзідэнта Беларусі ў 2010 годзе, ацэнка выбарчага працэсу з пункту гледжання беларускага выбарчага заканадаўства і міжнародных стандартаў свабодных і дэмакратычных выбараў, інфармаванне пра высновы назірання беларускай грамадскасці і міжнароднай супольнасці. Кампанія з’яўляецца незалежнай і палітычна незаангажаванай. Інфармацыю пра кампанію можна знайсці на сайтах праваабарончага цэнтра «Вясна» (http://spring96.org) і Беларускага Хельсінкскага камітэта (http://www.belhelcom.org).

Апошнія навіны

Партнёрства

Сяброўства