На Дзень правоў чалавека Прадстаўніцтва Еўрасаюза пакажа ў Мінску кіно
https://spring96.org/be/news/38928
2010
2010-12-10T09:46:41+0200
2010-12-10T09:46:41+0200
1970-01-01T03:00:00+0300
be
10 снежня прадстаўніцтва Еўрасаюза ў Беларусі разам з амбасадай Вялікабрытаніі ў Мінску арганізуюць для прадстаўнікоў СМІ паказ мастацкага фільма "Танец з незнаёмцам" (Вялікабрытанія, 1985 г.). Ён расказвае гісторыю Рут Эліс – апошняй жанчыны, пакаранай смерцю ў Вялікабрытаніі ў 1950-я гады.
Кінапаказ прымеркаваны да Міжнароднага дня правоў чалавека
10 снежня. Пасля кінапаказу адбудзецца прэс-канферэнцыя з удзелам Амбасадара
Вялікабрытаніі ў Мінску Розмары Томас і Часовага Паверанага ў справах ЕС у
Беларусі Жана-Эрыка Хольцапфеля.
Кінапаказ ладзіцца ў рамках сумеснай выставы Прадстаўніцтва ЕС і Савета Еўропы
“Смерць – гэта не правасуддзе”. Яна праходзіць у Беларускім дзяржаўным музеі
гісторыі Вялікай Айчыннай вайны.