viasna on patreon

Івацэвіцкія прадпрымальнікі праігнаравалі сустрэчу з даверанымі асобамі Някляева

2010 2010-12-10T08:53:26+0200 1970-01-01T03:00:00+0300 be https://spring96.org/files/images/sources/gandl.jpg Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА» Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»

Сустрэча выбаршчыкаў з даверанымі асобамі кандыдата ў прэзідэнты РБ Уладзіміра Някляева -- былым міністрам сельскай гаспадаркі Васілём Лявонавым і даверанай асобай кандыдата па Брэсцкай вобласці Ганнай Канюс адбылася на цэнтральным рынку Івацэвічаў.

На сустрэчы прысутнічала каля 70 чалавек. Цікава, што івацэвіцкія прадпрымальнікі не захацелі прымаць удзелу ў мерапрыемстве, яны нават згарнулі гандль і сышлі.

Па словах даверанай асобы Някляева ў Івацэвічах Станіслава Халадовіча, прадпрымальнікі публічна заявілі, што падтрымліваюць Лукашэнку, маўляў, пры ім яны падняліся. Мерапрыемства доўжылася 40 хвілін. Сустрэчу невядомы чалавек у цывільным увесь час здымаў на відэа.

На думку Халадовіча, сустрэча была б больш шматлюднай, каб адбывалася не на ўскрайку горада, а на міні-рынку ў цэнтры. Да таго ж не спрыяла шматлюднасці і вельмі дрэннае надвор’е.

“Праваабаронцы за свабодныя выбары”

Апошнія навіны

Партнёрства

Сяброўства