Гродна: “Ласковый май” агітаваць за Лукашэнку ўсё ж не будзе?
https://spring96.org/be/news/38873
2010
2010-12-09T15:02:56+0200
2010-12-09T15:02:56+0200
1970-01-01T03:00:00+0300
be
https://spring96.org/files/images/sources/grodna-laskavy-maj.jpg
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Пасля таго, як у незалежных медыях з’явілася фота афіш пра канцэрт у Гродне 17 снежня расійскага поп-гурта “Ласковый май”, дзе анансавалася, што гэты канцэрт адбудзецца ў падтрымку Аляксандра Лукашэнкі, гэтыя плакаты хутка былі паздыманыя. Па нечай недасведчанасці ці наўмыснасці на частцы афіш замежнага калектыву быў размешчаны тэкст: “концерт в поддержку действующего президента”. Гэта з’яўляецца відавочным парушэннем выбарчага заканадаўства, паколькі Выбарчы кодэкс адназначна забараняе ўдзел замежных грамадзянаў у агітацыі. Зараз на інфармацыйных тумбах вісяць афішы пра канцэрт, які адбудзецца ў Гродзенскай філармоніі, ужо без агітацыйнага радка.
“Праваабаронцы за свабодныя выбары”
Фота: з сайта Радыё Свабода