ЦВК не знайшоў парушэньняў у Лукашэнкі
https://spring96.org/be/news/38870
2010
2010-12-09T14:28:28+0200
2010-12-09T14:28:28+0200
1970-01-01T03:00:00+0300
be
Апазыцыйныя палітыкі Сяргей Калякін, Галіна Сямдзянава і
Ўладзімер Някляеў зьвярнуліся ў ЦВК з заявай аб парушэньні А. Лукашэнкам
артыкулу 73 Выбарчага кодэксу. Гэты артыкул забараняе выкарыстоўваць перавагі
свайго службовага становішча.
Заяўнікі спасылаліся на сустрэчы Лукашэнкі са сваімі давераных асобамі ў
службовым памяшканьні і ў працоўны час.
Пасьля абмеркаваньня сябры ЦВК прыйшлі да высновы, што парушэньня тут няма. У
арганізацыі аўтапрабегу ў падтрымку А. Лукашэнкі з удзелам расейскіх грамадзян
віны дзейнага прэзыдэнта таксама не знайшлі.