Апазіцыйным кандыдатам адмоўлена ў дадатковым тэлеэфіры
https://spring96.org/be/news/38868
2010
2010-12-09T14:11:36+0200
2010-12-09T14:11:36+0200
1970-01-01T03:00:00+0300
be
Цэнтрвыбаркам адмовіў апазіцыйным кандыдатам у прэзідэнты Беларусі ў прадастаўленні дадатковага тэлеэфіру. Такое рашэнне прынята на пасяджэнні ЦВК 9 снежня.
Нагадаем, сумесная заява Уладзіміра Някляева і Андрэя Саннікава аб прадастаўленні дадатковага тэлеэфіру было перададзена ў ЦВК раніцай 7 снежня падчас пікету, арганізаванага актывістамі грамадзянскіх кампаніяў «Еўрапейская Беларусь» і «Гавары праўду!».
Прымаючы заявы, сакратар ЦВК Мікалай Лазавік заявіў, што пытанне аб выдзяленні дадатковага эфірнага часу знаходзіцца ў кампетэнцыі Белтэлерадыёкампаніі, а ЦВК можа толькі рэкамендаваць зрабіць гэта.