У Гомелі затрымалі сябра БХД
https://spring96.org/be/news/38848
2010
2010-12-09T09:09:22+0200
2010-12-09T09:09:22+0200
1970-01-01T03:00:00+0300
be
8 снежня ў Гомелі супрацоўнікамі Навабеліцкага РАУС за расклейку плакатаў у неўстаноўленых месцах быў затрыманы 24-гадовы актывіст БХД Зміцер Адамовіч.
Сябра БХД пратрымалі дзве гадзіны ў памяшканні Навабеліцкага РАУС, склалі пратакол і адпусцілі. Супрацоўнікі міліцыі ўзялі ў Змітра два плакаты Рымашэўзскага “на памяць”.
Хочацца адзначыць, што гэтая акцыя была першая для Змітра Адамовіча. Па яго словах, гэта затрыманне натхніла яго на далейшыя дзеянні.