viasna on patreon

Супрацоўнікі МУС умяшаліся ў пікет нацыянал-бальшавікоў

2010 2010-12-09T08:55:41+0200 1970-01-01T03:00:00+0300 be

Актывіст нацыянал-бальшавіцкага руху і журналіст агенцтва БелаПАН былі затрыманы падчас правядзення нацболамі запланаванага пікета супраць кандыдата ў прэзідэнты Аляксандра Лукашэнкі.

Паводле лідара руху Яўгена Контуша, пікет пачаўся ў дазволеным уладамі месцы – каля помніка Пушкіну. Аднак паколькі гэтае месца малалюднае, тут няма магчымасці данесці да людзей сваю інфармацыю, вырашана было перамясціцца на праспект Машэрава – распавядае Яўген Контуш:

– Вельмі хутка прыехалі супрацоўнікі Міністрэства ўнутраных спраў і забралі. Хутчэй за ўсё там людзі, што не прадстаўляліся – там не шэраговыя супрацоўнікі МУС, а нейкія аператыўнікі ці КДБ. Нічога не было аформлена, таму што яны хутчэй за ўсё зразумелі, што без дакументаў, што вызначаюць асобу – яны затрымалі людзей проста выйшаўшы з машыны без знакаў. Я думаю, яны проста ведалі, што ў іх будуць праблемы і вырашылі іх адпусціць, каб не было праблемаў.

На дадзены момант абодва затрыманыя ўжо вызваленыя без складання пратаколаў. Яўген Контуш адзначае, што нацыянал-бальшавікі плануюць працягваць свае пікеты.

Мінскія ўлады далі дазвол на правядзенне пяці пікетаў з 16-ці заяўленых. Наступны пікет пройдзе 10 снежня ў парку імя Янкі Купалы.

Апошнія навіны

Партнёрства

Сяброўства