viasna on patreon

У Бельгіі пачаў працу Беларускі дэмакратычны фонд салідарнасьці, мэта дзейнасьці якога -- дапамога ахвярам палітычных рэпрэсіяў у Беларусі

2006 2006-03-14T10:00:00+0200 1970-01-01T03:00:00+0300 be Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА» Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»

Беларускі дэмакратычны фонд салідарнасьці - гэта грамадзкая ініцыятыва, арганізаваная беларускімі грамадзянамі новай хвалі палітычнай эміграцыі, а ў праграмнай радзе фонду - вядомыя беларускія дзеячы, Лявон Баршчэўскі, Алесь Бяляцкі, Жанна Ліцьвіна ды іншыя.
Дырэктар фонду, супрацоўнік сакратарыяту віцэ-сьпікера Эўрапарлямэнту Януша Анышкевіча Янка Чурыловіч патлумачыў радыё Свабода, што планавалася пачаць працу арганізацыі крыху пазьней, калі будзе цалкам сфармаваная назіральная рада, аднак апошнія гвалтоўныя арышты ў Беларусі прымусілі прыняць рашэньне аб пачатку актыўнай дзейнасьці фонду ўжо цяпер: "Даўно было вядома, што людзі, якія церпяць ад рэжыму - атрымліваюць штрафы ці сядзяць у вязьніцах - нярэдка заставаліся без абароны. Калі беларускае пытаньне стала ўздымацца на такім высокім узроўні, мы зразумелі што ідэя фонду мае шанец на рэалізацыю".
Беларускі дэмакратычны фонд салідарнасьці ўжо дапамог некалькім асобам, якія пацярпелі ад рэпрэсіяў беларускіх уладаў.
"Атрымаць нашую дапамогу могуць тыя, хто займаецца палітычнай ці грамадзкай дзейнасьцю і церпяць ад рэжыму. Таксама і журналісты. Галоўная мэта працы фонду - дапамога ахвярам лукашэнкаўскага рэжыму", -- паведаміў Янка Чурыловіч.

Грошы ў фонд можа накіраваць кожны - незалежна ад краіны, у якой гэты чалавек знаходзіцца ці памеру пералічанай сумы.
Па дадатковую інфармацыю, дапамогу ці з прапановамі Янка Чурыловіч параіў зьвяртацца на інтэрнэт-старонку www.belarussolidarity.org.

Апошнія навіны

Партнёрства

Сяброўства