viasna on patreon

Рэчыцкі суд вынес пакараньне Андрэю Клімаву ў выглядзе адміністратыўнага арышту тэрмінам 7 сутак

2006 2006-03-14T10:00:00+0200 1970-01-01T03:00:00+0300 be Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА» Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»

Палітзьняволенага Андрэя Клімава, які адбывае пакараньне на хіміі за арганізацыю вулічнай акцыі, перавялі ў ізалятар часовага ўтрыманьня на сем сутак - такое рашэньне 13 сакавіка прыняў Рэчыцкі суд.
У судзе міліцыянты патлумачылі, што Клімаў, нібыта, ня выканаў іх указаньняў.
Раней Андрэй Клімаў заявіў, што з набліжэньнем выбараў яго абавязкова ізалююць.
"Яны баяцца мяне мяне нават на «химии» и таму вырашылі схаваць мяне за краты. Паводзіны ўладаў паказваюць іх вялікую няўпэўненасьць у сабе. Гэта, значыць, што мы пераможам», -- сказаў Андрэй Клімаў па тэлефону прэс-цэнтру Хартыі’97 пасьля вынясеньня прысуду.

Нагадаем, два тыдні таму яго перавялі з гораду Крупкі на Меншчыне ў вёску Барошчоўку, Гомельскай вобласьці.

Апошнія навіны

Партнёрства

Сяброўства