viasna on patreon

Лельчыцы: “Светлае жыццё” агітуе толькі за Лукашэнку

2010 2010-12-02T12:19:02+0200 1970-01-01T03:00:00+0300 be https://spring96.org/files/images/sources/svietlajezhyccio.jpg Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА» Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»

Лельчыцкая грамадска-палітычная газета “Светлае жыццё” на сваіх старонках пачала агітаваць за дзейнага Прэзідэнта РБ Аляксандра Лукашэнку. Агітацыю праводзяць вуснамі яго самага надзейнага электарату - пенсіянераў. У нумары ад 27 ліпеня выданне змясціла артыкул “Сделать правильный выбор” былой настаўніцы Валянціны Сюцюкавай.

Пенсіянерка напачатку сваёй агіткі ўпэўнена заяўляе, што “большинство жителей района будут голосовать за действующего главу государства Александра Лукашенко”. На думку колішняй настаўніцы, гэта тлумачыцца “очень многим”: “мы вовремя получаем зарплаты и пенсии, все наши дети имеют возможность посещать дошкольные учреждения, школы, гимназии, получать качественное образование, чтобы продолжить учёбу в высших и средних специальных заведениях”. Аб тым, што навучанне ў іх платнае і з кожным годам становіцца не па кішэні многім жыхарам Беларусі, пенсіянерка замоўчвае. Яна ўпэўнена сцвярджае, што “с каждым годом улучшается материально-техническое оснащение медучреждений”.

Плюс ставіць дзейнаму прэзідэнту пенсіянерка за тое, што ў Лельчыцах працягваецца газіфікацыя індывідуальных дамоў за кошт сродкаў, якія вылучаюцца на ліквідаванне наступстваў катастрофы на ЧАЭС, у раёне набірае моц прадпрыймальніцтва, будуецца жыллё на сяле. “Даже страшно представить, что этого всего могло не быть”, - рэзюмуе былая настаўніца, не прыводзячы ніводнай лічбы.

А каб запэўніць чытача “сделать правильный выбор”, пенсіянерка ўзгадвае цяжкія 90-ыя: “это натуральная оплата труда, как при феодальном строе, это задержки зарплаты на 2, 3 и более месяцев, это резкое падение уровня жизни большинства населения”. Прыклады сучасных перажыткаў феадалізму былая настаўніца не згадвае.

Напрыканцы артыкула пенсіянерка робіць прызнанне за ўсіх жыхароў Беларусі: “конечно, мы ещё не можем похвастаться, что у нас в стране абсолютно всё так, как хотелось, у каждого могут возникнуть претензии к ныне действующей власти... Но лично я считаю, что прогресс, наметившийся за последние годы президентства А. Г. Лукашенко, может продолжиться только при нём», - выносіць свой вердыкт Валянціна Сюцюкава.

Артыкулаў пра іншых кандыдатаў на высокую пасаду лельчыцкая гезета “Светлае жыццё” (заснавальнікі Лельчыцкі райвыканкам і Савет дэпутатаў) пакуль не друкавала.

“Праваабаронцы за свабодныя выбары”

Апошнія навіны

Партнёрства

Сяброўства