viasna on patreon

Праваабаронца Алесь Бяляцкі: "Кампанія па выбарах прэзідэнта Рэспублікі Беларусь праходзіць у надзвычай неспрыяльных умовах" (маніторынг адміністратыўных працэсаў 13 сакавіка)

2006 2006-03-13T10:00:00+0200 1970-01-01T03:00:00+0300 be Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА» Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»

Парушаецца гарантаванае Выбарчым кодэксам Рэспублікі Беларусь права кандыдатаў у прэзідэнты на сустрэчы з выбаршчыкамі. 12 сакавіка ў Менску падчас сусрэчы з кандыдатам у прэзідэнты Аляксандрам Мілінкевічам ў Менску былі затрыманыя больш за 10 грамадзянаў Беларусі і 6 грамадзянаў Украіны, над якімі 13 сакавіка адбыліся суды па абвінавачаньні ва ўдзеле ў несанкцыянаваным масавым мерапрыемстве - арт. 167.1 Кодэксу аб адміністратыўных правапарушэньнях Рэспублікі Беларусь.

На працягу апошніх дзён адбыліся прывентыўныя затрыманьні моладзевых актывістаў. Усе яны абвінавачаныя ў дробным хуліганстве - арт. 156 КаАП РБ.

Затрымліваюцца і абвінавачваюцца ў дробным хуліганстве актывісты штабоў кандыдатаў у прэзідэнты, якія распаўсюджваюць агітацыйны матэрыялы, вырабленыя ў законным парадку.

13 сакавіка беларускія праваабаронцы правялі маніторынг адміністратыўных працэсаў над затрыманымі па дадзеных абвінавачаньнях, які выявіў наступнае:

Суд Маскоўскага раёну Менску:

1. Міхаіл Волчак - 12 сутак адміністпратыўнага арышту па абвінавачаньні ў парушэньні арт. 156 КаАП РБ - дробнае хуліганства. Затрыманы 12 сакавіка на адной з вуліц Менску. Моцна зьбіты падчас затрыманьня, зламаны палец на руцэ. З суда дастаўлены ў “хуткую дапамогу”, якая адмовіла яму ў шпіталізацыі.

Суд Кастрычніцкага раёну Менску:

Па справах затрыманых 12 сакавіка падчас сустрэчы выбаршчыкаў з кандыдатам у прэзідэнты А. Мілінкевічам каля кінатэатру “Салют”. Абвінавачаньні вынесеныя па арт. 167.1 КаАП РБ (парушэньне парадку правядзеньня масавых мерапрыемстваў):
1. Павал Кірушчанка -- 10 сутак адміністратыўнага арышту. Прысуд вынесла судзьдзя Наталя Пратасавіцкая;
2. Уладзімір Высоцкі -- 3 сутак адміністратыўнага арышту. Прысуд вынесла судзьдзя Наталя Пратасавіцкая;
3. Іван Шчарбакоў -- 3 сутак адміністратыўнага арышту. Прысуд вынесла судзьдзя Наталя Пратасавіцкая;
4. Сяргей Лаўрэнкін -- 10 сутак адміністратыўнага арышту. Прысуд вынесла судзьдзя Наталя Пратасавіцкая.

Дзьмітрый Фабішэўскі - 10 сутак адміністратыўнага арышту. Прысуд вынесла судзьдзя Наталя Пратасавіцкая па арт. 156 КаАП РБ (дробнае хуліганства) за распаўсюд 12 сакавіка агітацыйных матэрыялаў кандыдата ў прэзідэнты А. Казуліна.

Суд Ленінскага раёну Менску:

Па справах затрыманых 12 сакавіка падчас сустрэчы выбаршчыкаў з кандыдатам у прэзідэнты А. Мілінкевічам каля кінатэатру “Салют” у Менску. Абвінавачаньні вынесеныя па арт. 167.1 КаАП РБ (парушэньне парадку правядзеньня масавых мерапрыемстваў):
1. Ілля Петравец - 8 сутак адміністтатыўнага арышту. Прысуд вынесла судзьдзя Юлія Шумская;
2. Аляксандр Гойшык - 15 сутак адміністратыўнага арышту. Прысуд вынес судзьдзя Віктар Ганчар;
3. Уладзімір Валодзін - штраф у памеры 30 базавых велічынь. Прысуд вынесла судзьдзя Тацяна Жукоўская

Суд Фрунзенскага раёну Менску:
Па справах затрыманых 12 сакавіка падчас сустрэчы выбаршчыкаў з кандыдатам у прэзідэнты А. Мілінкевічам каля Лядовага палацу ў Менску. Абвінавачаньні вынесеныя па арт. 167.1 КаАП РБ (парушэньне парадку правядзеньня масавых мерапрыемстваў):
1. Наталя Касарчук (грамадзянка Украіны) - 10 сутак адміністратыўнага арышту. Прысуд вынесла судзьдзя Юлія Лукомская;
2. Мікола Карпінскі (грамадзянін Украіны) -- 10 сутак адміністратыўнага арышту. Прысуд вынесла судзьдзя Вікторыя Сьцяпанава;
3. Анатоль Яцэнка (грамадзянін Украіны) -- 10 сутак адміністратыўнага арышту. Прысуд вынесла судзьдзя Юлія Лукомская;
4. Мацьвей Цысьцік - 10 сутак адміністратыўнага арышту. Прысуд вынесла судзьдзя Юлія Лукомская;
5. Сяргей Мацкойць - штраф у памеры 20 базавых велічынь. Судзьдзя Вікторыя Сьцяпанава;
6. Алег Ларычаў - штраф 20 базавых велічынь;

Па справах затрыманньня 12 сакавіка ў Менску, абвінавачанньні па арт. 156 КаАП РБ (дробнае хуліганства);
1. Алег Лабаты - 3 сутак адміністратыўнага арышту;
2. Максім Вінярскі - пратакол накіраваны на дапрацоўку. Судзьдзя Вікторыя Сцяпанава;

Суд Цэнтральнага раёну Менску:

1. Аляксей Ляўковіч - 15 сутак адміністратыўнага арышту. Затрыманы 10 сакавіка на адной з вуліцаў Менску. Абвінавачаны па арт. 156 КаАП РБ (дробнае хуліганства)

Суды працягваюцца

Апошнія навіны

Партнёрства

Сяброўства