viasna on patreon

Праваабаронца патрабуе прыцягнуць да адказнасці ўдзельнікаў аўтапрабегу “Мы за Бацьку”

2010 2010-11-24T20:55:52+0200 1970-01-01T03:00:00+0300 be https://spring96.org/files/images/sources/autaprabeg-lukashenka.jpg Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА» Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»

Праваабаронца Валянцін Стэфановіч звярнуўся ў Цэнтральную камісю ў сувязі з ажыццяўленнем замежнымі грамадзянамі агітацыі ў падтрымку кандыдата ў прэзідэнты Аляксандра Лукашэнкі. У сваім звароце ён адзначае:

“З публікацыі журналіста Уладзіміра Стрэльскага пад назвай “Мы за бацьку!”, які быў размешчаны 19 лістапада бягучага года на інтэрнет-сайце газеты “Беларуская ніва”, у г. Санкт-Пецярбургу стартаваў аўтапрабег пад лозунгам “Мы за бацьку!”. Дадзены аўтапрабег арганізаваны расійскімі грамадскімі аб’яднаннямі “Браты славяне” і “Аўтарадыёклуб”.  Згодна са змешчанай  інфармацыяй, грамадзяне Расійскай Федэрацыі збіраюцца праехаць з аўтапрабегам па шэрагу гарадоў Рэспублікі Беларусь: Магілёву, Гомелю, Брэсту, Полацку, Шчучыну, Мастах, Валожыну, Слоніму, – усяго па 24 населеных пунктах.  Таксама ў дадзенай публікацыі ўказана, што ўдзельнікі аўтапрабега рухаюцца арганізаванай калонай, упрыгожанай сцягамі і лозунгамі ў падтрымку дзеючага главы дзяржавы на будучых выбарах Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь.

Як мне стала вядома, дадзены аўтапрабег ужо пабываў у некалькіх гарадах Рэспублікі Беларусь. Так, 20 лістапада 2010 г. ўдзельнікі аўтапрабега наведалі г. Дуброўна, дзе правялі мітынг на тэму выбараў. Затым яны спыніліся ў г. Слоніме. Як вынікае з фотаздымкаў, зробленых у г. Слоніме,  на некаторых аўтатранспартных сродках удзельнікаў дадзеннага мерапрыемства былі змешчаны плакаты ў падтрымку дзеючага кіраўнік дзяржавы А.Г. Лукашэнкі. Фотаздымкі і інтэрв’ю з адным з арганізатараў аўтапрабегу “Мы за бацьку!”, грамадзянінам Расійскай Федэрацыі, кіраўніком расійскага грамадскага аб’яднання “Браты славяне” і дэпутатам Дзяржаўнай Думы Расійскай Федэрацыі Сяргеем Харланцьевым былі змешчаныя на сайце “Мой Слонім”. Як вынікае з інтэрвью, мэта аўтапрабегу – падтрымка палітыкі А.Г. Лукашэнкі. Менавіта таму, па словах С. Харланцьева, аўтапрабегу і было вырашана даць назву “Мы за бацьку!”

Лічу, што прадстаўленая інфрамацыя сведчыць аб тым, што мэтай  аўтапрабегу з’яўляецца правядзенне агітацыі ў падтрымку аднаго з  кандыдатаў  у Прэзідэнты Рэспублікі Беларусь – дзеючага кіраўнік дзяржавы А.Г. Лукашэнкі. Дадзеная акцыя і суправаджаючыя яе мерапрыемствы (правядзенні мітынгаў, размяшэнне на аўтатраспарце лозунгаў у падтрыму кандыдата) мае на мэце пабудзіць ці заахвоціць выбаршчыкаў галасаваць за аднаго з кандыдатаў у Прэзідэнты Рэспублікі Беларусь – А.Г. Лукашэнку. Пры гэтым прашу ўлічыць той факт, што інфармацыя аб дадзеным мерапрыемстве размяшчался на старонках адной з вядучых рэспубліканскіх газет “Беларуская ніва”, колькасць чытачоў якой скаладае сотні тысяч чалавек.

У той жа час, ч. 4 арт. 45 Выбарчага кодэкса наўпрост забараняе замежным грамадзянам прымаць удзел у правядзенні агітацыі.

Падрыхтоўка і правядзенне такога маштабнага мерапрыемства цягне за сабой таксама пэўныя фінансавыя выдаткі: кошт паліва, іншыя магчымыя выдаткі па тэхнічнаму забеспячэнню працы аўтатраспарта,  выдаткі на харчаванне і пражыванне ўдзельнікаў аўтапрабегу і г.д. Між тым, ч.10 арт. 48 ВК забараняе прамы ці ўскосны ўдзел замежных дзяржаў і арганізацый, замежных грамадзянаў у фінансаванні і іншай матэрыяльнай дапамозе пры падрыхтоўцы і правядзенні выбараў. Згодна з ч.11 арт. 48 Выбарчага кодэкса, выкарыстанне кандыдатам у Прэзідэнты грашовых сродкаў і іншай матэрыяльнай дапамогі ў парушэнне патрабаванняў ч.10 арт. 48 цягне адмену рашэння аб рэгістрацыі.

Згодна з арт. 49 Выбарчага кодэкса Рэспублікі Беларусь, асобы, якія дапусцілі незаконнае выкарыстанне грашовых сродкаў і іншых матэрыяльных рэсурсаў падчас падрыхтоўкі і правядзення выбараў, нясуць адказнасць, устаноўленую заканадаўствам Рэспублікі Беларусь. Пры гэтым адміністрацыйнай адказнасці за парушэнне заканадаўства аб выбарах, у тым ліку за незаконнае прыцягненне і выкарыстанне грашовых сродкаў ці іншых матэрыяльных рэсурсаў пры падрыхтоўцы і правядзенні выбараў, падлягаюць і замежныя грамадзяне, калі яны здзейснілі правапарушэнне на тэрыторыі Рэспублікі Беларусь”.

У сувязі з гэтым праваабаронца просіць “прыняць меры на спыненню незаконнай агітацыі на карысць кандыдата ў Прэзідэнты Рэспублікі Беларусь А.Г. Лукашэнкі ўдзельнікамі аўтапрабегу “Мы за бацьку!”. Паставіць перад кіраўніцтвам Слонімскага гарадскога выканаўчага камітэта пытанне аб прыцягненні арганізатараў аўтапрабегу да адміністрацыйнай адказнасці ў сувязі з дапушчанымі імі парушэннямі заканадаўства аб выбарах. Праінфармаваць кіраўнікоў гарадскіх і абласных выканаўчых камітэтаў,  на тэрыторыі якіх будзе праходзіць аўтапрабег, аб неабходнасці выканання патрабаванняў дзеючага выбарчага заканадаўства з боку ўдзельнікаў аўтапрабегу падчас іх знаходжання на тэрыторыі Рэспублікі Беларусь”.

“Праваабаронцы за свабодныя выбары”

 

Апошнія навіны

Партнёрства

Сяброўства