Літоўскае міністэрства замежных справаў накіравала пратэст Беларускаму МЗС супраць парушэньняў дэмакратычных нормаў у краіне
2 сакавіка Міністэрства замежных справаў Літвы выступіла з афіцыйнай заявай, у якой зьвярнула ўвагу на тое, што прапагандысцкая кампанія, разьвязаная кіраўніцтвам Беларусі, дзе ня раз узгадваецца і Літва, штучна стварае напружанасьць і шкодзіць ўзаемаразуменьню паміж двума суседнімі народамі. Паводле заявы, “у часе выбарчай кампаніі ў Беларусі маюць быць створаныя умовы для незалежных кандыдатаў Аляксандра Міленкевіча і Аляксандра Казуліна, для свабоднай прэсы і магчымасьці для усіх грамадзянаў Беларусі свабодна выказаць сваю грамадзянскую пазыцыю і волю”.
Таксама МЗС Літвы адзначыла: “Арышт кандыдата у прэзыдэнты Беларусі Аляксандра Казуліна з выкарыстаньнем грубай фізычнай сілы зьяўляецца відавочным парушэньнем ўсеагульна прызнаных правоў чалавека і парушэньнем дэмакратычных выбарчых нормаў. Таму Александр Казулін павінен быць неадкладна вызвалены, яму мае быць неадкладна вернутая свабода і магчымасьці на роўных умовах з іншымі кандыдатамі удзельнічаць у прэзыдэнцкай выбарчай кампаніі.”