viasna on patreon

2 сакавіка ў Гародні на 5 сутак асуджаны Вадзім Саранчукоў, сябра Рады Гарадзенскага БНФ, адзін з актывістаў выбарчага штабу Аляксандра Мілінкевіча.

2006 2006-03-02T10:00:00+0200 1970-01-01T03:00:00+0300 be Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА» Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»

1 сакавіка каля 9.30 Саранчукоў выйшаў з хаты на вуліцу і амаль адразу паблізу ўніверсаму "Брэст" быў схоплены міліцыянтамі. У пастарунку, куды адвезьлі Вадзіма, у яго зрабілі ператрус усіх рэчаў, але нічога незаконнага не знайшлі. Пасьля гэтага вельмі хутка зьявіўся пратакол, у якім было пералічана адразу некалькі парушэньняў грамадзкага парадку, якія нібыта зьдзейсьніў Саранчукоў. Сярод іх - лаянка матам, зьнявага супрацоўнікаў міліцыі і нават спраўленьне малой патрэбы ў людным месцы. Знаёміцца з такім абсурдным зьместам пратаколу Саранчукоў не пажадаў, пасьля чаго яго адвезьлі ў суд Кастрычніцкага раёну. У судзе Саранчукоў запатрабаваў адваката, у выніку судовае паседжаньне было перанесена на 15.30. Аднак, працэс некалькі разоў адкладаўся. Проста ў судовай залі прысутным сябрам выбарчага штабу Мілінкевіча ў Гародні Сяргею Мальчыку, Максіму Губарэвічу і Эдварду Дмухоўскаму былі ўручаны позвы ў якасьці сьведкаў у аддзел дазнаваньня Ленінскага раёну Гародні на 2-га сакавіка. Такую ж позву крыху раней атрымаў Андрэй Пачобут. А праваабаронцу Віктару Сазонаву, які таксама быў у судзе, у той жа час прынеслі позву на кватэру з патрабаваньнем зьявіцца 2-га сакавіка ў ДАІ на сваёй аўтамашыне. Па ўсёй верагоднасьці гэтыя позвы маюць на мэце не дапусьціць мажлівага прыезду пералічаных асобаў у Менск на сустрэчу Аляксандра Мілінкевіча з выбарцамі.
Пасьля таго як зьявіўся адвакат, суддзя Людміла Жук аб'явіла аб пераносе разгляду справы на заўтра. Хадайніцтва пра тое, каб адпусьціць Саранчукова нанач дамоў, было ёй адхілена, безпадстаўна затрыманага актывіста паводле рашэньня суддзі Жук павезьлі ў міліцэйскі спэцпрыёмнік. 2 сакавіка суд вынес рашэньне -- 5 сутак адімністратыўнага арышту

Апошнія навіны

Партнёрства

Сяброўства