Адзін з лідэраў маладзёвага супраціву "Зубр" Яўген Афнагель выйшаў на свабоду
https://spring96.org/be/news/3702
2006
2006-03-01T10:00:00+0200
2006-03-01T10:00:00+0200
1970-01-01T03:00:00+0300
be
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Увечары 28 лютага Яўген Афнагель, затрыманы напярэдадні Дня салідарнасьці, выйшаў на свабоду. Ён адбыў 15 дзён арышту па ілжывым абвінавачванні. Ля турэмнай брамы яго сустракалі некалькі дзясяткаў сябраў з "Зубра" і "Маладога Фронту".
“Кожную хвіліну я адчуваў, што я не адзін, я ведаў, што кожны дзень мае сябры змагаюцца за маю свабоду, за свабоду Беларусі. Відавочна, што ўлада ў істэрыцы. Але масавыя рэпрэсіі і запалохванне не здолелі зламіць наш супраціў, нашае імкненне да пераменаў. Я упэўнены, вельмі хутка Беларусь стане вольнай”. Перамога будзе за намі”, - сказаў Яўген Афнагель.