viasna on patreon

Тры сябра "Маладога Фронту" выйшлі на волю

2006 2006-02-27T10:00:00+0200 1970-01-01T03:00:00+0300 be Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА» Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»

26 лютага, пасля дзесяці сутак адміністрацыйнага арышту за акцыю "Салідарнасці" 16 лютага, са спецпрыёмніка-размеркавальніка на вуліцы Акрэсціна былі вызвалены тры сябра "Маладога Фронту" - Алег Корбан, Барыс Гарэцкі і Павал Фігурын. Хлопцаў сустрэлі некалькі дзесяткаў сябраў і паплечнікаў з "Маладога Фронту" і руху "Зубр" з бел-чырвона-белымі сцягамі і воклічамі "Жыве Беларусь!".
Умовы ўтрымання ў спецпрыёмніку, па словах хлопцаў, ня вельмі добрыя.

"Умовы ўтрымання ў спецпрыёмніку не мяняюцца. Самае кепскае, што не выводзяць на шпацыр, а ў камерах вельмі мала свежага паветра. А ў астатнім прывыкаеш. Што ўражвае, дык гэта добрае стаўленне супрацоўнікаў прыёмніку, якія бачаць абсурднасць інкрымінуемых нам "хуліганскіх" артыкулаў і па-чалавечы спачуваюць", - распавёў Барыс Гарэцкі.

Прэс-служба Маладога Фронту нагадвае, што пад арыштам за акцыю "Салідарнасці" 16 лютага застаюцца каардынатар "Зубра" Алег Мяцеліца і Яўген Афнагель, якія былі затрыманы ў цэнтры Менску 13 лютага.

Апошнія навіны

Партнёрства

Сяброўства