viasna on patreon

Супрацоўнікі "Алмазу" удзельнічалі ў затрыманьні газеты “Glos znad Niemna” ў эміграцыі”

2006 2006-02-27T10:00:00+0200 1970-01-01T03:00:00+0300 be Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА» Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»

Прадстаўнікі непрызнаванага ўладамі Саюзу палякаў (на чале з Анжалікай Борыс) 25 лютага прысутнічалі на канцэрце, які арганізаваў консульскі аддзел польскай амбасады. Канцэрт адбыўся ў Менску ў доме культуры на вул. Матусевіча, на ім прысутнічаў віцэ-маршалак польскага Сейму спадар Стэфанюк.

Паводле галоўнага рэдактара часопіса “Magazyn Polski” у эміграцыі” Андрэя Пачобута, іх з ягоным калегам Юзафам Пажэцкім чакаў у машыне Антон Борыс. А 18-й гадзіне раптам з’явіліся людзі са спецназу, кіроўцу прыставілі да галавы пісталет. Яны патлумачылі, што, нібыта паводле ананімнага званка, у машыне перавозілася зброя, – гаворыцца ў паведамленні радыё Свабоды.

Аўтамабіль абшукалі і знайшлі не зброю, а 58 асобнікаў газеты “Glos znad Niemna” ў эміграцыі”. Пасля гэтага машына была дастаўлена ў Фрунзенскі РАУС. Туды выехаў Андрэй Пачобут. Паводле яго, міліцыянты яму сказалі, што затрыманне ажыццявілі супрацоўнікі “Алмазу”.

Міліцыянты склалі пратакол аб канфіскацыі газеты, якая не мела выходных дадзеных і нібыта “пагражае бяспецы краіны”. Пасля гэтага актывістаў Саюзу палякаў адпусцілі.

Апошнія навіны

Партнёрства

Сяброўства