24 лютага ў Жлобіне міліцыянты затрымалі экспэдытараў “Народнай Волі”
https://spring96.org/be/news/3679
2006
2006-02-25T10:00:00+0200
2006-02-25T10:00:00+0200
1970-01-01T03:00:00+0300
be
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
У Жлобіне блізу пятай гадзіны раніцы дарожныя інспэктары спынілі і праводзілі ў пастарунак экспэдытараў “Народнай Волі”. Як паведаміў Сяргей Семянюк радыё Свабода, у пастарунку ён і кіроўца правялі чатыры гадзіны. Міліцыянты патрабавалі чакаць, калі пачне працу раённая выбарчая камісія і аддзел ідэалогіі райвыканкаму. Яны, маўляў, і будуць вырашаць, ці можна ў Жлобіне распаўсюджваць сьвежыя нумары “Народнай Волі”.
Паколькі на працягу чатырох гадзін міліцыянты ніякіх сьледчых дзяньняў не вялі, экспэдытары здолелі пакінуць пастарунак і зьехаць са Жлобіна разам са сваім грузам. “Народную Волю” чакалі яшчэ і падпісчыкі Бабруйску.