viasna on patreon

У нумары "Народнай волі" за 23 лютага апублікаваны тэкст адкрытага ліста галоўных рэдактараў газет "Народная воля" і "Товарищ" на імя міністра ўнутраных спраў РБ Уладзіміра Навумава

2006 2006-02-24T10:00:00+0200 1970-01-01T03:00:00+0300 be Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА» Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»

Яны просяць міністра "давесцi да ведама ўсiх супрацоўнiкаў мiлiцыi, што газеты "Народная воля" i "Товарищ" з'яўляюцца сродкамi масавай iнфармацыi, якiя выдаюцца легальна i зарэгiстраваны Мiнiстэрствам iнфармацыi Рэспублiкi Беларусь i таму маюць права на бесперашкоднае распаўсюджванне на тэрыторыi краiны". Нагодай для звароту сталі сістэматычныя затрыманні распаўсюднікаў згаданых выданняў супрацоўнікамі міліцыі.

Аўтары паслання нагадваюць, што "Белпошта" i "Белсаюздрук" у аднабаковым парадку скасавалi з рэдакцыямi газет дамовы на распаўсюд праз падпiску i рознiчны продаж у кiёсках, у сувязі з чым са студзеня 2006 года гэтыя выданні дастаўляюць праз сетку грамадскiх распаўсюднiкаў і раздаюць бясплатна. "Працэс дастаўкi i распаўсюджвання арганiзаваны ў строгай адпаведнасцi з дзеючым заканадаўствам, - падкрэсліваюць аўтары ліста. - Аднак супрацоўнiкi мiлiцыi сiстэматычна затрымлiваюць нашых валанцёраў, якiя дастаўляюць газеты ў рэгiёны, i забiраюць тыраж. За апошнiя некалькi месяцаў падобныя дзеяннi рабiлiся супрацоўнiкамi аддзелаў унутраных спраў Брэсцкага, Дубровенскага, Жлобiнскага, Лiдскага, Салiгорскага i Першамайскага г.Вiцебска раёнаў".
Галоўныя рэдактары падкрэсліваюць, што на кожным экземпляры "Народнай волi" и "Товарища" маюцца ўсе прадугледжаныя Законам Рэспублiкi Беларусь "Аб друку i iншых сродках масавай iнфармацыi" (артыкул 26) зыходныя дадзеныя. Між тым, міліцыя ігнаруе гэты факт і забіраюць газеты. У некаторыях выпадках супрацоўнікі праваахоўных органаў праз пэўны час вяртаюць зараныя асобнікі і просяць прабачэння, але некалькі тысяч канфіскаваных газет так і засталіся ў міліцыі, - падкрэсліваюць С. Вазняк і І. Сярэдзіч.
"Запозненыя прабачэннi начальнiкаў РАУС не могуць кампенсаваць затрымак пры дастаўцы газет чытачам", - пішуць яны.

"У выпадку неабходнасцi мы гатовы аказаць Мiнiстэрству ўнутраных спраў дапамогу ў правядзеннi вучэбна-метадычнага семiнару з начальнiкамi РАУС па вывучэннi патрабаванняў Закона Рэспублiкi Беларусь "Аб друку i iншых сродках масавай iнфармацыi", каб надалей выключыць iнцыдэнты з затрымкай i незаконнай канфiскацыяй газет "Народная воля" i "Товарищ", - гаворыцца ў адкрытым лісце.

Апошнія навіны

Партнёрства

Сяброўства